Птушкай 2016 года ў Беларусі абвясцілі гогаля
![Птушкай 2016 года ў Беларусі абвясцілі гогаля](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hohal-1811.jpg.webp?itok=rBC0sexF)
Птушкай 2016 года ў Беларусі абраны звычайны гогаль. Як паведамляе сайт арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", адпаведнае рашэнне было абвешчанае 18 лістапада ў Музеі прыроды і экалогіі ў Мінску.
Прыродаахоўнікі запрашаюць не толькі больш даведацца пра чорна-белую качку, якая стала птушкай года, але і дапамагчы ёй справай. У прыватнасці, яны гатовыя правесці майстар-класы, каб паказаць, як будаваць "дупло" для гогаля.
Птушка года, як абяцаюць ініцыятары, з'явіцца на плакатах у метро, а таксама стане галоўным героем графіці на адным з дамоў Мінска. Улетку ў Беларусі пройдзе "гогалевы" конкурс малюнкаў на асфальце. Сумесна з Нацбанкам і РУП "Белпошта" плануецца выпусціць манету і марку з выявай птушкі года.
Фота: ptushki.org