Вы тут

Прызначаны суд над групай мінскіх студэнтаў і былой выкладчыцай

Справу будзе разглядаць суд Кастрычніцкага раёна Мінска / TUT.by

Прызначаны суд над групай мінскіх студэнтаў і былой выкладчыцай, паведамляе тэлеграм-канал @bntu97. 14 траўня крымінальную справу пачне разглядаць суд Кастрычніцкага раёна сталіцы. Абвінавачаныя студэнты розных ВНУ: Вікторыя Граноўская, Анастасія Булыбенка, Марыя Каленік, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько, Яна Арабейка, Ягор Канецкі, Глеб Фіцнер, Ілля Трахтэнберг, Алана Гебрэмарыям і Таццяна Якельчык.

Таксама па гэтай справе праходзіць былая выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава. Падчас прэзідэнцкіх выбараў яна была незалежнай назіральніцай, потым прымала ўдзел у страйку супрацоўнікоў БДУІР, паўдзельнічала ў запісе відэазвароту да беларусаў з заклікам не выконваць злачынныя загады. Філатчанкава была затрыманая ў лістападзе 2020-га. З мінулага года за кратамі і студэнты.

Іх абвінавачваюць у арганізацыі "групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у жніўні-лістападзе мінулага года ў Мінску, калі праходзілі мірныя пратэсты. Па версіі Генпракуратуры выкладчыца была "каардынатаркай" і разам з іншымі "выпрацавала" нейкі "план".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.