Прыйшоў на канцэрт-вазьмі апельсін!

Менавіта такое адбывалася падчас дэма-фэсту шчырай музыкі “Музычны апельсін”, фоты з якога можна паглядзець тут. У гэтым годзе дэма-фэст значна пасталеў і  яму стала цесна ў межах адной імпрэзы. Музыканты, акцёры, мастакі і фатографы развярнулі ў сценах клубу сапраўднае шоў: былі і танцы, і конкурсы, і малюнкі ўласных уяўленняў пра кожны гурт. І ўсё гэта багата прыпраўлена аранжавым настроем і вітамінам С -  кожны, адчыняючы дзверы ў залу клуба адразу адчуваў сонечны водар апельсінаў.





4 снежня ў «Музычным апельсіне» прынялі ўдзел гурты «Босае сонца», «Фредди Крюгеръ», “IVORY”«Разбiтае сэрца пацана», "Morfe acoustic band”, “Акана NHS”“Одним днем”, “Happy 3 friends” і гурт “Гаротніца". А таксама разам з музыкантамі на сцэну ўзняліся ўдзельнікі тэатра сучаснага танца  D.O.Z.S.K.I і удзельнікі тэатра клаўнады «Лунацікі».








На дэма-фэсце было шмат цікавых людзей, у тым ліку паслухаць беларускіх музыкантаў прыйшлі ўдзельнікі супольнага беларуска-французкага тэатральнага праекту. Сваімі танцамі на танцпляцы яны амаль што склалі канкурэнцыю гуртам на сцэне! Паглядзіце, якія яны класныя!








 Канцэрт доўжыўся амаль 7 гадзінаў!!! "Музычны апельсін" – гэта сапраўды гарантаваныя яркія, эмацыйныя, цікавыя выступы і новыя імёны.  Прыемна прыходзіць на такія мерапрыемствы, танчыць увесь вечар і пасля не адчуваць стомленнасці. Бо галоўнае – гэта шчырасць той музыкі, што гучыць і таго, што адбываецца на сцэне і вакол.












Фота by Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі