Прысуд па справе "Рабочага Руху": ад 11 да 15 гадоў калоніі
![Палітвязні ў Гомельскім абласным судзе / gp.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nnbhsuyomwfsx1g26y9n22ggy3qacp48.JPG.webp?itok=VporFpBI)
Палітвязні ў Гомельскім абласным судзе / gp.by
17 лютага Гомельскі абласны суд (суддзя — Аляксандр Піскуноў) агучыў прысуд па справе "Рабочага Руху": ад 11 да 15 гадоў калоніі. Вінаватымі прызнаныя ўсе дзесяць чалавек, якія праходзяць па справе: у "здрадзе дзяржаве", "стварэнні экстрэмісцкага фармавання". Гэта — Сяргей Шэлест — 14 гадоў, Уладзімір Жураўка — 15, Андрэй Пагерыла — 14, Ганна Аблаб — 11, Аляксандр Гашнікаў — 14, Сяргей Дзюба — 12, Ігар Мінц — 12, Валянцін Цераневіч — 12, Сяргей Шамецька — 15, Аляксандр Капшуль — 15 гадоў калоніі (яго прызналі вінаватым яшчэ і ў "незаконных дзеяннях у дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў"). Шэлеста, Жураўку і Пагерылу дадаткова прызналі вінаватымі ў "паклёпе".
Праваабаронцы прызналі іх усіх палітвязнямі.
Суд праходзіў больш за тры месяцы, у асноўным у закрытым рэжыме. Абвінавачаныя адмовіліся прызнаць віну і даваць паказанні. Капшуль аб'яўляў галадоўку, пратэстуючы супраць умоваў утрымання ў гомельскім СІЗА.
КДБ заяўляў, што ўдзельнікі "Рабочага Руху" планавалі спыніць вытворчасць на "Гродна Азоце", БМЗ, збіралі "службовую інфармацыю абмежаванага характару" пра тое, як прадпрыемствы абыходзяць заходнія санкцыі.
![Прысуд па справе "Рабочага Руху": ад 11 да 15 гадоў калоніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/7w8fxb5sk2kzts7z2ontv3nwsrrms3l8.JPG.webp?itok=2p-JiB5r)
![Прысуд па справе "Рабочага Руху": ад 11 да 15 гадоў калоніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/8ut7g4godbbqok91rw1uy41dn1sv80a4.JPG.webp?itok=0enfrCdK)
![Прысуд па справе "Рабочага Руху": ад 11 да 15 гадоў калоніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/42oheha785ivgvzvncc8uuxo94krtydl.JPG.webp?itok=f2Q8U_29)
![Прысуд па справе "Рабочага Руху": ад 11 да 15 гадоў калоніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/555_6.jpg.webp?itok=crn2vhBm)
![Прысуд па справе "Рабочага Руху": ад 11 да 15 гадоў калоніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/888_12.jpg.webp?itok=tHSh8n9O)
![Прысуд па справе "Рабочага Руху": ад 11 да 15 гадоў калоніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/bjw3tk2jvn6aqg4gk9rb07o7lk0r3yq1.jpg.webp?itok=R37POGHK)
![Прысуд па справе "Рабочага Руху": ад 11 да 15 гадоў калоніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/hmzv2gee6catbfem0353si9fmrbsgmlg.jpg.webp?itok=8NoffLDa)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.