Прыляцела кола БелАЗа і раздушыла легкавы аўтамабіль (відэа)

Прыляцела кола БелАЗа і раздушыла легкавы аўтамабіль (відэа)

Вялізнае кола БелАЗа раздушыла легкавы аўтамабіль. Здарэнне адбылося на адной з аўтабазаў у расійскім горадзе Кісялёўск, інфармуе сайт ria.ru. Рабочыя, якія накачвалі кола, памыліліся, няправільна разлічылі ціск у камеры. У выніку кола выбухнула. Відэа здарэння з’явілася на YouTube. На ім відаць, як кола падае на прыпаркаваны аўтамабіль Toyota Сorolla. Інфармацыі пра пацярпелых няма. Што да легкавіка, то ён аднаўленню не падлягае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі