Прыхільнікі Stone Roses ператварылі музыкаў у гномаў

Удзельнікі манчэстэрскай каманды Stone Roses сталі гномамі. Прыхільнікі гурта Элісдэйр Макдэрмід і Чарлі Бойл стварылі серыю фігурак The Gnome Roses, у якой музыкі паўстаюць у выглядзе "ахоўнікаў саду".

Набор фігурак можна замовіць на адмысловым сайце AlternativeMerchandise. Стваральнікі фігурак кажуць, што першую серыю адаслалі ў падарунак Stone Roses. Рознічны кошт набору The Gnome Roses складае 79,95 фунтаў.

Фота: alternativemerchandise.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі