Прыхільнікі прымяркуюць дзве вечарынкі да мінскага канцэрту Depeche Mode

Прыхільнікі Depeche Mode рыхтуюць адразу дзве вечарынкі, прымеркаваныя да мінскага канцэрта легендарных брытанцаў.

Так, 12 ліпеня ў клубе “Цэнтр” адбудзецца DM Pre Party, у межах якога свае сэты прадставяць Lime, Oksa, Logika Metro vs. Cosmopolite і іншыя.

Уражаннямі ад канцэрта Depeche Mode, якія дадуць першы канцэрт у беларускай сталіцы 29 ліпеня і гэтым самым завершаць еўрапейскі тур, можна будзе падзяліцца на “More Than After Party”. Яна адбудзецца ў Music DJ Bar, што на Чырвоназорнай, 18.

“Звычайна падобныя акцыі праводзяцца па ініцыятыве прыхільнікаў гурта не дзеля таго, каб зарабіць грошай, а каб працягнуць сваё адчуванне свята ад канцэрту любімага гурта, — кажа арганізатар After Party, лідар гурта Logika Metro Сяргей. — Натуральна, што канцэрт Depeche Mode — гэта тое, пасля чаго хочацца падзяліцца ўражаннямі. А проста паехаць дадому, круціцца ў ложку ад эмацыйнага перапаўнення — не лепшы варыянт. Хочацца абмеркаваць убачанае з сябрамі, далей слухаць гэтую музыку, выпіваць і весяліцца”.

У межах After Paty выступіць пачынальнік дэпешмодаўскага руху ў Расіі DJ_Extra і іншыя.

Для наведвальнікаў After Party распрацоўваецца адмысловае DM-меню і складаецца сэт-ліст па заяўках, пакінуць якія можна на старонках вечарынкі ў сацыяльных сетках.

“More Than А Party” — песня Depeche Mode 1983 года. “More Than After Party”, абяцае Сяргей, будзе круцейшай, чым проста афтэ паці, бо яна мае захаваць настрой канцэрта Depeche Mode надоўга.

Трапіць на DM “More Than After Party” можна папярэдне запісаўшыся ў сацсетках. Кошт квітка — 70 тысяч. У дзень канцэрту кошт квітка складзе 100 тысяч рублёў. Колькасць месцаў абмежаваная.

Фота: www.billboard.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі