Акцыя ў падтрымку Ціханоўскага ў Гомелі завяршылася затрыманнямі (відэа)

Акцыя ў падтрымку Ціханоўскага ў Гомелі завяршылася затрыманнямі (відэа)

Стыхійная акцыя ў падтрымку затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага прайшла ўвечары 7 траўня на плошчы Леніна ў цэнтры Гомеля. На яе сабралося некалькі дзясяткаў чалавек. 

Калі міліцыянт стаў заклікаць іх разысціся, удзельнікі сходу сталі скандаваць: "Стоп, таракан!". Акцыя закончылася масавым затрыманнем удзельнікаў.

Ціханоўскага затрымалі 6 траўня каля Магілёва. На наступны дзень прэс-служба МУС заявіла, што блогера затрымалі для адбыцця адміністрацыйнага арышту. 

На акцыі ў падтрымку Ціханоўскага ў Мінску 6 траўня затрымалі 19 чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі