Прыгоды беларускага музыканта ў загадкавым Маракешы

Бубнач вядомага джазавага калектыву Apple Tea, заснавальнік конкурсу “Барабанны біт” Аляксандр Сапега выдаў чарговую, ужо трэцюю, сваю кнігу. Следам за кнігамі “100 чашек "Яблочного чая"” і “"Яблочный чай" вприкуску” музыкант выдаў “Марракеш”.

Чым будзе цікавы “Марракеш” беларускаму чытачу? Што падштурхоўвае музыканта да пісьменніцкай справы? Ці разлічвае літаратар Сапега пасунуць на кніжных паліцах Горвата і Марціновіча?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае вядомы бубнач, удзельнік джаз-бэнда Apple Tea, заснавальнік і дырэктар конкурсу “Барабанны біт”, выкладчык Універсітэта культуры, пісьменнік Аляксандр Сапега.

 

Пра тое, што штурхае вядомага музыканта на сцежку літаратара, гаворым з Аляксандрам Сапегам.

Слухаць ці запампаваць падкаст размовы ніжэй.