Пры выбуху ў шматкватэрным доме ў Драгічыне чатыры чалавекі трапілі ў лякарню

Пры выбуху ў шматкватэрным доме ў Драгічыне чатыры чалавекі трапілі ў лякарню

9 снежня ў 16:49 драгічынскім ратавальнікам паведамілі пра выбух у пяціпавярховым шматкватэрным жылым доме на вуліцы Карла Маркса, перадае прэс-служба ведамства.

Супрацоўнікі МНС былі на месцы здарэння ўжо праз дзве хвіліны. Яны пабачылі, што на другім паверсе жылога дома, пабудаванага ў 2008 годзе, адбыўся выбух. Паводле папярэдняй інфармацыі, пры мантажы нацяжной столі выбухнула газапаветраная сумесь. Пажар пры гэтым не ўзнік. Работамі ў кватэры займаліся мантажнікі ПУП.

Пры выбуху пацярпелі шэсць кватэраў: уваходныя і міжпакаёвыя дзверы, дзве лоджыі, чатыры аконныя блокі. Таксама пашкоджаныя дзверы тамбура на першым паверсе. 

Тры чалавекі — два рабочыя і гаспадыня адной з кватэраў — дастаўленыя ў лякарню. Медыкі вырашаюць пытанне пра неабходнасць іх шпіталізацыі. Пазней шпіталізавалі яшчэ дзіця, чые бацькі звярнуліся ў лякарню самастойна, піша TUT.by.

Мяркуецца, што прычынай здарэння стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газабалоннага абсталявання пры мантажы падвеснай столі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі