Вы тут

Пры вяртанні з Турцыі і Эстоніі патрэбна будзе самаізаляцыя

Пасля вяртання з многіх краін свету ў Беларусь абавязковыя 10 дзён самаізаляцыі​ / TUT.BY

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пашырыла Пералік краін, па вяртанні з якіх трэба будзе 10 дзён прасядзець на самаізаляцыі, паведамляе телеграм-канал медыцынскага ведамства.

З 3 снежня ў спіс уключаны яшчэ 8 краін: Аўстрыя, Азербайджан, Венгрыя, Грэцыя, Грузія, Сербія, Турцыя і Эстонія.

Цяпер у спісе краін, па прыбыцці з якіх 10 дзён прыйдзецца невылазна адседзець дома, каля 150 дзяржаў, у тым ліку практычна ўсе суседзі Беларусі — за выключэннем Расіі.

Па дадзеных Інстытута Джона Хопкінса, колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла 64,4 мільёна чалавек. У абсалютных лічбах лідзіруе ЗША, затым ідуць Індыя і Бразілія. Расія на чацвёртым месцы. З пачатку пандэміі ад хвароб, справакаваных вірусам, у свеце памерлі больш за 1 мільёна 492 тысяч чалавек.

У Беларусі з пачатку пандэміі, па дадзеных беларускага Міністэрства аховы здароўя, было зарэгістравана 139 тысяч 908 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Сутачны прырост склаў 1 689 пацыентаў. Памерлі 1 174 пацыента з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.