Пры пажары ў Керчанскім праліве загінулі дзесяць маракоў (відэа)
![Пры пажары ў Керчанскім праліве загінулі дзесяць маракоў (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kercz-2101.jpg.webp?itok=hPwUiwzd)
Дзесяць маракоў загінулі на пажары ў Керчанскім праліве. Там загарэліся два караблі, якія ішлі пад сцягам Танзаніі, піша расійская "Новая газета".
Мяркуецца, што на адным з караблёў адбыўся выбух, а пазней агонь перакінуўся на другі. За бортам апынуліся больш за трыццаць маракоў з абодвух караблёў: 17 чалавек з "Кандзія" і 14 з "Маэстра". Паведамляецца, што расіян сярод чальцоў экіпажаў не было.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 21.01: