The Prodigy - лепшы фестывальны гурт

Ветэраны канцэртных трас The Prodigy прызнаныя лепшым хэдлайнерам фестывальных пляцовак Еўропы летняга сезону 2009-га года. Адпаведную ўзнагароду (Best Headline Artist Award) музыкам уручылі на цырымоніі Festival Awards, што адбылася ў галандскім Гронінгеме 13-га студзеня ў рамках музычнага саміту Eurosonic Noorderslag Conference and Showcase Festival.

Прэмію за лепшы фэставы «гімн» сезону («Festival Anthem Of The Year») атрымалі Coldplay – такім быў названы іх трэк «Viva La Vida». Званні лепшага фэставага набыцця мінуўшчыны гады (Best Artist Newcomer) ганараваліся брытанскія пачаткоўцы White Lies.

Лідэрам у катэгорыі «Лепшы фэст года ў Еўропе» стаў польскі Heineken Open'er Festival, а зорачку на пагонах за лепшы фtcnsdfkmys лайн-ап атрымаў бельгійскі Rock Werchter. Лаўрэаты ўзнагароджання вызначаліся сумесным галасаваннем экспертаў і простых меламанаў.

Нагадаем, што па выніках брытанскай версіі UK Festival Awards, якая адбылася ў лістападзе мінулага года, лепшым хэдлайнерскім сэтам быў прызнаны выступ Blur у рамках фэсту Гластнбэры, а сам Гластнбэры атрымаў званне лепшага канцэртнага саміту лета-2009.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі