Прэзідэнту буйной карпарацыі з Кітая ў Мінску 40 хвілін “патрашылі рэчы”

Прэзідэнту буйной карпарацыі з Кітая ў Мінску 40 хвілін “патрашылі рэчы”

Прэзідэнту буйной карпарацыі з Кітая ў Мінску 40 хвілін “патрашылі рэчы”. Пра гэта на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы распавёў пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды. Паводле яго слоў, бізнесмена з Кітая доўга і старанна даглядалі ў мінскім аэрапорце, “хаця сустракалі з шыльдачкай VIP”. Праз два месяцы тое самае адбылося з рабочай групай прэзідэнта кітайскай карпарацыі.

Як інфармуе тэлеканал АНТ, пасол прапануе ў адносінах Беларусі і Кітая зрабіць 2018 год годам турызму, спрасціць кантроль. Таксама Руды прапаноўваў пашырыць вывучэнне кітайскай мовы ў нашай краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі