Лукашэнка падтрымаў прапанову аб больш шырокім вывучэнні кітайскай мовы

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб больш шырокім вывучэнні кітайскай мовы

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аб больш шырокім вывучэнні кітайскай мовы. Кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на даклад беларускага пасла ў КНР Кірыла Рудога. 11 ліпеня Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную прыярытэтам замежнай палітыкі нашай краіны на сучасным этапе. “Абсалютна вас падтрымліваю, — цытуе словы беларускага лідара БЕЛТА. — Усе вашы прапановы будуць не проста ўлічаны, па ім будуць прынятыя рашэнні”. Лукашэнка прапанаваў, каб да верасня “усе рашэнні былі фармалізаваны, пачынаючы ад вывучэння кітайскай мовы (мы сапраўды тут спазняемся) аж да турызму”.

Руды гаварыў пра тое, што моўны бар’ер стрымлівае эфектыўнае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Кітаем. Кантакты аб допуску беларускай прадукцыі афармляюцца на кітайскай мове, а спецыялістаў у дадзенай сферы не хапае. Пасол адзначыў, што ў многіх краінах кітайская мова стала ўжо другой замежнай. Таму прапануецца павялічыць яе вывучэнне як у школах, так і ва ўніверсітэтах.

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб больш шырокім вывучэнні кітайскай мовы
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі