Прэзідэнтам Латвіі стаў ліквідатар чарнобыльскай аварыі

Сейм Латвіі сёння падчас таемнага галасавання абраў сёмым прэзідэнтам краіны Валдзіса Затлерса. За яго прагаласавалі 58 дэпутатаў, супраць - 40. За другога кандыдата Айвара Эндзіньша было аддадзена 39 галасоў, супраць яго прагаласавалі 59 парламентарыяў.
Беспартыйны Затлерс нарадзіўся ў 1955 годзе, жанаты, у сям'і трое дзяцей. Скончыў Рыжскі медыцынскі інстытут, з 1994 года з'яўляецца кіраўніком Лякарні траўматалогіі і артапедыі.

Кар'еру пачынаў як траўматолаг-артапед, пазней стаў загадчыкам аддзялення траўматалогіі 2-й рыжскай лякарні. У 1986-м годзе Затлерс удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Уваходзіў у Народны фронт Латвіі.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі