Прэзентацыя на Еўрарадыё: Сінгл "Сэрца мільёнаў" ад гурта Hurma

Гурт Hurma прадстаўляе на Еўрарадыё сінгл "Сэрца мільёнаў", які разам з музыкамі гурта праспявае хор з 30 сяброў і фэнаў каманды. Песня ўпершыню прагучала на нацыянальным адборы на "Еўрабачанне-2015", праўда, у 15-ку фіналістаў не ўвайшла.


"Гэтую песню мы выпускаем адмыслова напярэдадні Дня Святога Валянціна, бо сэрцы мільёнаў у гэты дзень стукаюць найбольш актыўна, — тлумачыць лідар гурта Мікіта Найдзёнаў. — Хоць песня, па сутнасці, не пра каханне. Гэта песня пра тое, што людзей можа аб'ядноўваць адна ідэя".


Аранжыроўкай і прадзюсаваннем песні займаўся музыка Даніэль Перцаў. Над запісам працаваў лепшы гукарэжысёр мінулага года (згодна з узнагародамі Rock-Profi) Павел Сініла. Па словах Мікіты, гэта апошні сінгл гурта перад выхадам альбома, які калектыў адрывае ад сябе "з пакутамі і болем" і хутка выпусціць.


У бліжэйшы час песню можна будзе пачуць 22 лютага ў сталічнай філармоніі на юбілеі Вячаслава Статкевіча: разам з "Хурмой" песню праспявае хор Cantus Juventae. На наступны дзень трэк "Сэрца мільёнаў" прагучыць у "Чыжоўка-Арэне" перад хакейным матчам.

Фота Ганны Грыбцовай і Юліі Васілюк

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі