Прэс-служба: Турчынаў ездзіць без "мігалак" і сірэн

Пра гэта паведамляе censor.net.ua са спасылкай на прэс-службу Вярхоўнай Рады.



Прэс-служба абвергла звесткі тэлеканала "1 +1", быццам Турчынаў ехаў 31 сакавіка на навучальны палігон Нацыянальнай гвардыі Украіны ў картэжы, які налічвае пяць машын. Паведамляецца, што кіраўнік парламента ездзіць толькі з адной машынай суправаджэння. І то гэта было зроблена па патрабаванні Упраўлення дзяржаўнай аховы Украіны.



Акрамя таго, паведамляецца, што Турчынаў не карыстаецца ні адной машынай з гаража Адміністрацыі прэзідэнта або Вярхоўнай Рады Украіны. Для праезду яго аўтамабіля дарогі ў сталіцы не перакрываюцца. Кіраўнік Украіны ездзіць у агульнай плыні машын, без пробліскавых маячкоў, "мігалак" і сірэн.



Фота — telegraf.com.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі