Вы тут

Прэс-сакратарка Лукашэнкі: На саміце ЕАЭС усе перапрашалі адзін аднаго

Наталля Эйсмант. Фота: СТВ

"Журналісты, хутчэй, чуюць тое, што хочуць чуць". Так прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі пракаментавала яго выказванне аб прабачэннях перад Уладзімірам Пуціным на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое прайшло напярэдадні ў Санкт-Пецярбургу. 

Па словах Наталлі Эйсмант, якія пераказвае БЕЛТА, СМІ зрабілі асноўны акцэнт на дыскусіі кіраўнікоў Беларусі і Расіі, а не на рэальных выніках сустрэч.

"Як гэта было? Прэзідэнты ў ходзе пасяджэння дэталёва абмяркоўвалі парадак дня — лічбавізацыю, ліквідацыю бар'ераў, нафтагазавыя пытанні... Зразумела, што была дыскусія, часам сур'ёзная, падчас якой і на тэму прызначэння генеральнага сакратара АДКБ выйшлі. Яе абмяркоўвалі бурна, часам вельмі бурна, наколькі я ведаю, сварка была вельмі сур'ёзная. За што потым прасіць прабачэння прыйшлося ўсім перад усімі. Шквал эмоцый быў такі, што адзін перад адным перапрашалі ўсе лідары", — падзялілася Эйсмант падрабязнасцямі саміту.

Таксама прэс-сакратарка Лукашэнкі паведаміла, як было вырашана пытанне наконт генеральнага сакратара АДКБ. "На сённяшні дзень вызначана, што рашэнне аб прызначэнні генеральнага сакратара АДКБ будзе падпісана кіраўнікамі дзяржаў у рабочым парадку", — заявіла яна. Эйсмант патлумачыла, што кандыдат на гэтую пасаду (прадстаўнік ад Беларусі) па чарзе аб'едзе ўсе краіны, якія ўваходзяць у АДКБ, пазнаёміцца ​​з кіраўнікамі дзяржаў, пройдзе ў іх своеасаблівае сумоўе. Пасля гэтага кіраўнік кожнай краіны падпіша альбо не падпіша рашэнне аб прызначэнні генсакратара АДКБ. Калі нейкая краіна не падпіша адпаведны дакумент, то яна не будзе яго выконваць, кажа Эйсмант. 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 7.12: