Прэс-сакратар Пуціна расказаў, што спецслужбы РФ зрабілі з запісам Лукашэнкі

Прэс-сакратар Пуціна расказаў, што спецслужбы РФ зрабілі з запісам Лукашэнкі

Прэс-сакратар Уладзімра Пуціна Дзмітрый Пяскоў расказаў, што расійскія спецслужбы зрабілі з запісам, які ім перадаў Аляксандр Лукашэнка. На ім нібыта была запісана размова абанентаў у Берліне і Варшаве, з якой вынікае, што атручванне расійскага апазіцыянера і блогера Аляксея Навальнага было "фальшывым". Праўда, у праўдзівасць гэтай размовы і перахопу мала хто паверыў ("фіктыўнай размовай" яе назваў урад Германіі), і Лукашэнка ў чарговы раз стаў аб'ектам кпінаў.

Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што размову "амерыканцаў" перадаў у ФСБ у Маскву. "Дэталёвай інфармацыі на гэты конт няма, але відавочна, што расійскія спецыяльныя службы зрабілі з гэтымі запісамі тое, што было неабходна", цытуе словы Дзмітрыя Пяскова ria.ru. Удакладняць, што ж менавіта зрабілі, ён не стаў.

Спачатку ў пачатку верасня 2020-га пра "радыёперахоп" заявіў Лукашэнка, пасля на тэлеканале АНТ і ў Telegram-канале "Пул Першага" з'явіўся ролік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі