Прэм'ера на Еўрарадыё: сінгл “Твои руины” ад гарадзенцаў Pet Nihil

Гарадзенскі альтэрнатыўны гурт Pet Nihil прэзентуе сінгл “Твои руины”. Па словах музыкаў, загалоўны трэк рэлізу распавядае пра чалавека, які ідзе да пастаўленай мэты “па галовах”, пакідаючы за сабой руіны. Менавіта таму на вокладцы было вырашана змясціць выяву нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў полымі. Маўляў, няхай слухачы ўсё самі дадумваюць.

Таксама на сінгл трапілі кавер-версі трэка NirvanaSomething in the way” ды песня “В пламени ада”, якая дасць назву будучаму чацвёртаму альбому Pet Nihil.

“У прынцыпе, мы выдалі гэты сінгл, каб слухачы маглі скласці ўражанне пра гучанне будучага альбома, — прызнаецца вакаліст гурта Юры Лактыёнаў. — Бо пісалі мы яго ў польскай студыі. Адпаведна, там усё робіцца па-іншаму, якасць атрымалася лепшая. Але па сінгле сказаць, якім будзе ўвесь альбом, напэўна, складана, бо ён будзе рознапланавым”.

Прэзентаваць альбом музыкі плануюць і ў Мінску, і ў родным Гродна. Сам жа дыск з’явіцца бліжэй да канца года. Тады ж Pet Nihil плануюць скончыць працу над кліпам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі