Прэм'ера на Еўрарадыё: AL(OH)3 feat. СiРОП "Партак" (18+)

Прэм'ера на Еўрарадыё: AL(OH)3 feat. СiРОП "Партак" (18+)

Музычнае аб'яднанне AL(OH)3 на чале з Аляксеем "Aloh" Санкевічам і музыкамі Neuro Dubel Юрыем Навумавым, Яўгенам Броўкам і Анастасіяй Мурашка стварыла кампазіцыю "Партак" у калабарацыі з рэперам СіРОПам. Трэк запісваўся на студыі Stinger Records. Яе ўладальнік, ён жа музыка IQ48 Павел Яноўскі, прапісаў да песні партыю барабанаў. З бэк-вакалам дапамагала Марыяна Корсак. Запіс адбываўся ў лістападзе мінулага года, але менавіта цяпер, мяркуюць музыкі, трэк набыў асаблівую актуальнасць.

"Свет цяпер перажывае вельмі няпростыя часы, знаходзіцца практычна на мяжы, — кажа Аляксей "Aloh" Санкевіч. — Сёй-той ужо зразумеў, што жыццё будзе не такім, як раней. Але шмат хто і сёння перапоўнены дробязнымі памкненнямі, "стаяннем у чэргах": хоць гэтыя чэргі, як чорнае, белае і ўсё, што ёсць вакол, — існуюць у вашых галавах і нідзе больш".

А рэпер СіРОП дадае:

"На жаргоне "партак" — татуіроўка. "Дабіць партак" азначае, акрамя літаральнага, — прывесці справы ў парадак, падрыхтавацца да пераходу ў нешта новае. Для нас гэта быў новы досвед супрацоўніцтва, сумеснай працы над разнапланавай кампазіцыяй. Не схаваю, рознагалоссі пачаліся ледзьве не з першага дня. Але мы паспяхова іх пераадолелі, змаглі данесці агульную ідэю ад самага пачатку працы да фінальнага варыянта трэка".

Дарэчы, месяц таму рэпер СіРОП выпусціў дэбютны альбом "Страшила". Яго можна слухаць на розных платформах.

У сераду 8 красавіка СіРОП стане госцем музычнай рубрыкі Еўрарадыё "Такога вы не чулі" ў 14:00. Не прапусціце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі