Прэм’ер Кабякоў упэўнены, што сёлета сярэдні заробак можна падняць да $500

Прэм’ер Кабякоў упэўнены, што сёлета сярэдні заробак можна падняць да $500

Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў упэўнены, што да канца года сярэдні заробак можна падняць да $500. Як вядома, такую задачу паставіў кіраўнік дзяржавы. Праўда, апошнім часам гаворка ўжо ідзе пра 1000 рублёў.

“Да канца 2017 года ў цэлым па рэспубліцы павінна быць забяспечана сярэдняя зарплата ў 1 тысячу рублёў, — цытуе словы Кабякова БЕЛТА. — У кожнага прадпрыемства ёсць свае арыентыры ў залежнасці ад галіновай прыналежнасці, але агулам такія перспектывы праглядаюцца. Наша задача — рэалізаваць гэта на практыцы”.

У сераду прэм’ер наведаў з працоўнай паездкай Магілёўскую вобласць, ён пабываў на некалькіх бабруйскіх прадпрыемствах. Андрэй Кабякоў цікавіўся, якія захады мясцовымі ўладамі прымаюцца для павелічэння заробку. Пры гэтым ён падкрэсліў, што рост зарплаты мусіць быць прывязаны да вытворчасці працы. Раздачы незаробленых грошай не будзе, запэўніў Кабякоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі