Праз смех і слёзы: гісторыя Беларусі ў анекдотах у эфіры Еўрарадыё

Праз смех і слёзы: гісторыя Беларусі ў анекдотах у эфіры Еўрарадыё

Больш за 500 анекдатычных гісторый з удзелам ста беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў культуры ды палітыкаў сабраныя пад адной вокладкай. Кніга “Беларускі гістарычны анекдот” ужо падрыхтаваная да друку і хутка з’явіцца на паліцах кнігарняў. Аўтар зборніка журналіст і літаратуразнаўца Сяргей Шапран ― госць пятнічнага эфіру Еўрарадыё.

Ці можна смешныя гісторыі з жыцця вядомых людзей назваць анекдотамі? Ці існуе ўвогуле такая з’ява, як беларускі анекдот? Чаго больш у сабраных пад адной вокладкай “Беларускага гістарычнага анекдота” гісторый ― весялосці ці трагедыі?

На гэтыя ды іншыя пытанні аўтар “Беларускага гістарычнага анекдота” Сяргей Шапран адказаў у жывым эфіры Еўрарадыё.

Глядзіце размову з Сяргеем Шапранам на нашых старонках у сацсетках: Facebook, “Вконтакте”, “Одноклассники”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі