Праз год на ўваходах на станцыю метро не застанецца жанчын-кантралёрак

Праз год на ўваходах на станцыю метро не застанецца жанчын-кантралёрак

Прыкладна да сярэдзіны 2018 года на ўсіх станцыях метро не застанецца жанчын-кантралёрак. Іх на ўваходах заменяць інспектары службы бяспекі, паведамляюць "Мінск-Навіны" са спасылкай на прэс-сакратара сталічнага метрапалітэна Андрэя Кузьміна.

Да нядаўняга часу кантралёрамі на ўваходзе на станцыі метро працавалі выключна жанчыны. Ужо цяпер іх абавязкі на многіх станцыях перададзеныя інспектарам службы бяспекі прадпрыемства. Па словах Кузьміна, пачаўся такі эксперымент з найменш загружаных станцый — "Першамайскай" і "Купалаўскай". Сёння супрацоўнікі службы бяспекі працуюць на ўсёй другой лініі, акрамя трох станцый — "Моладзевай", "Кунцаўшчыны" і "Каменнай Горкі". У кожным вестыбюлі іх па двое.

На першай лініі такая замена пачнецца ў другім паўгоддзі 2017 года. Поўная змен кантралёрак на службу бяспекі плануецца прыкладна да сярэдзіны наступнага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі