Праймерыз: выхад за межы апазіцыйнага гета — што ў гэтым дрэннага?

Праймерыз: выхад за межы апазіцыйнага гета — што ў гэтым дрэннага?

Ад самага пачатку паездак прэтэндэнтаў на званне адзінага па рэгіёнах лідарства захапіў сустаршыня БХД Павел Севярынец. За яго галасавала большасць з тых, хто прыходзіў на сустрэчы ў рэгіёнах і браў удзел у галасаванні. Але ў апошнія дні сітуацыя раптам змянілася і шалі “народнага галасавання” пахіснуліся ў бок лідара Руху “За свабоду” Юрыя Губарэвіча. Цікава тое, што на сустрэчы пачалі прыходзіць і галасаваць мясцовыя чыноўнікі і журналісты дзяржаўных “раёнак”. Нядаўні лідар “народнага галасавання” раптоўна пачаў гаварыць пра неабходнасць спыніць сустрэчы з-за... пагрозы каранавіруса!


Ці сапраўды на сустрэчы пачалі прыходзіць мясцовыя “вертыкальшчыкі” і наколькі гэта масавая з’ява? Што ў гэтым дрэннага, калі працэдура галасавання — адкрытая і дэмакратычная? Ці не азначае цікавасць чыноўнікаў да праймерыз апазіцыі, што дэмакраты нарэшце выходзяць за межы “апазіцыйнага гета”?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прэтэндэнт на званне адзінага кандыдата ад апазіцыі намеснік старшыні ПБНФ Аляксей Янукевіч.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі