Вы тут

Правесці III Еўрапейскія гульні ў 2023 годзе хоча толькі адна краіна

eurolympic.org

Заяўку на правядзенне III Еўрапейскіх гульняў у 2023 годзе падала толькі адна краіна — Польшча. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК). 

Польшча гатовая арганізаваць правядзенне спаборніцтваў у Кракаве ды іншых гарадах Малапольскага ваяводства.

Афіцыйна краіна-гаспадыня ІІІ Еўрапейскіх гульняў будзе названая на пазачарговай генеральнай асамблеі ЕАК. Яна пройдзе ў Мінску 22 чэрвеня.

I Еўрапейскія гульні прайшлі ў 2015 годзе ў Баку, другія з 21 па 30 чэрвеня 2019 года адбудуцца ў Мінску. Беларускія ўлады наракалі, што падтрымку ў арганізацыі гульняў міжнародныя спонсары аказваць не захацелі.