Праваслаўны “Шторм”: хто блаславіў манастыр дапамагаць акупантам — эфір
Наталля Васілевіч
Хоць палітвязні і выходзяць паступова на свабоду, як у выніку перамоў з ЗША, так і па заканчэнні тэрміну зняволення, але агулам сітуацыя з рэпрэсіямі ў Беларусі не паляпшаецца. І рэлігійныя арганізацыі ды вернікі не выключэнне ў гэтым працэсе затрыманняў, прысудаў ды катаванняў. Актыўнасці па-за межамі звычайных службаў не вітаюцца. Калі гэта не актыўнасці сумесна з сілавымі структурамі ці аддзеламі ідэалогіі выканкамаў. А яшчэ дазволеныя “гуманітарныя місіі дапамогі” расійскім акупацыйным войскам.
Што фіксуе маніторынг рэпрэсій, і якія тэндэнцыі панавалі ў лютым? Ці ёсць тлумачэнне, чаму менавіта частку штурмавікоў-крымінальнікаў абралі “валанцёры” са Свята-Елісавецінскага манастыра для дапамогі? Ці магчыма ў сённяшніх умовах святарам заставацца па-за дзяржаўнай палітыкай і пазбягаць ідэалогіі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 14:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.