Праваабаронцы: Пятра Маркелава таемна асудзілі на 12 сутак арышту

Праваабаронцы: Пятра Маркелава таемна асудзілі на 12 сутак арышту

Грамадскага актывіста Пятра Маркелава таемна асудзілі на 12 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе spring96.org. Яго затрымалі ўначы з 29 на 30 ліпеня каля СІЗА №1 у Мінску, дзе актывіст падтрымліваў галадуючых сваякоў палітвязня Змітра Фурманава. Міліцыянеры сказалі Маркелаву, што ён падобны да чалавека, на якога прайшла арыентыроўка, і забралі з сабой.

Сябры і праваабаронцы шукалі яго да вечара чацвярга, пакуль не даведаліся, што суд ужо прайшоў. Маці Пятра Маркелава напісала ў Facebook, што сына асудзілі па артыкуле "удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі