Побач з СІЗА №1 у Мінску затрымалі Пятра Маркелава

Побач з СІЗА №1 у Мінску затрымалі Пятра Маркелава

Грамадскі актывіст Пётр Маркелаў затрыманы ўночы на 30 ліпеня побач з СІЗА №1 у Мінску. Ён падтрымліваў сваякоў гродзенца Змітра Фурманава, якія чацвёрты дзень галадаюць побач з уваходам у ізалятар.

Сведкі падзеяў распавядаюць, што з учорашняга вечара галадоўцы знаходзіліся пад назіраннем, якое вялося з характэрнага мікрааўтобуса сілавікоў. Маркелава затрымалі неўзабаве пасля таго, як ён прыйшоў да СІЗА. Міліцыянты сказалі, што ён падобны да чалавека, на якога прайшла арыентыроўка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі