Вы тут

Праваабаронцы прызналі палітзняволенай швейцарскую беларуску Наталлю Хершэ

Наталля Хершэ на судзе / spring96.org

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі палітчнай зняволенай швейцарскую беларуску Наталлю Хершэ, піша праваабарончы сайт "Вясна".

7 снежня суд Савецкага раёна Мінска асудзіў яе на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму, прызнаўшы вінаватай у супраціве супрацоўніку міліцыі. На акцыі 19 верасня Хершэ сарвала балаклаву з амапаўца і пры гэтым падрапала яму твар. 

Праваабаронцы лічаць, што пераслед Хершэ мае палітычную матывацыю. 

"Мы мяркуем, што асуджаная наогул не здзейсніла крымінальнага правапарушэння, паколькі дзейнасць супрацоўнікаў МУС па затрыманні ўдзельнікаў мірнага сходу выходзіла за межы “выканання імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку”. Стыхійны сход 19 верасня 2020 г. у раёне вул. Сурганава і Якуба Коласа ў г. Мінску насіў выключна мірны характар, па міжнародных стандартах (п. 131 Кіруючых прынцыпаў АБСЕ па свабодзе мірных сходаў) ён павінен абараняцца уладамі", — заяўляюць праваабаронцы.

Яны лічаць, што пашкоджанні, якія Хершэ нанесла міліцыянту, былі учыненыя па неасцярожнасці і не з’яюўляюцца злачыннымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.