Праваабаронцы прызналі палітвязнямі "рэйкавых партызанаў" з Бабруйска

Праваабронцы прызналі палітвязнямі яшчэ пяць чалавек. Гэта Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Ігар Казлоў, Павел Нікіценка і Сяргей Кірыковіч, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Ермаловіч, Мінкевіч і Казлоў — "рэйкавыя партызаны" з Бабруйска, асуджаныя за спальванне ціра вайсковай часці ўнутраных войскаў, усталяванне муляжоў мін на рэйках чыгуначных шляхоў і каля кіёска “Табакерка”, абразе Лукашэнкі. Ім прысудзілі 16, 15 і 14 гадоў адпаведна. 

Нікіценка і Кірыковіч асуджаныя на 4,5 года калоніі.

На сёння ў Беларусі налічваецца 1311 палітвязняў, якіх прызнала праваабарончая супольнасць. Агульная колькасць беларусаў, асуджаных або абвінавачаных па палітычных справах, у некалькі разоў большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.