Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні ў Драгічыне

13 ліпеня масавыя затрыманні адбываліся не толькі ў горадзе Іванава, але і ў Драгічыне, што ў Брэсцкай вобласці. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

На дадзены момант вядома пра мінімум 10 затрыманых. Як і ў Іванава, аблавы праводзілі ўзброеныя сілавікі разам з людзьмі ў цывільным. Былі праведзеныя ператрусы, канфіскаваныя грошы. Тых, каго не засталі дома, шантажавалі праблемамі для родных. 

Частка затрыманых атрымала суткі, іншыя — штрафы. 

Меркавана, сярод затрыманых — Андрэй і Ірына Малашыцкія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.