Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ 5 чалавек

Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ 5 чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі ў чацвер яшчэ 5 чалавек.

Гэта Ірына Пярцова, Павел Сакалоў, Кацярына Макарэвіч, Юлія Лабунова і Арцём Латышаў.

Некаторыя палітвязні прыцягнуты да крымінальнай адказнасці і змяшчаны пад варту паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Пярцову, Лабунову і Латышава вінавацяць у хуліганстве паводле ч. 2 арт. 339 КК за перформанс. На надмагільным крыжы яны замацавалі таблічку з надпісам "Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч 30.08.1954-30.08.2021" і партрэт Лукашэнкі А.Р. з чорнай стужкай, адкаркавалі бутэльку шампанскага і вылілі змесціва на паверхню магілы.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед, а таксама вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", "Прававая ініцыятыва", Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава,"Беларускі Хельсінкскі камітэт", Lawtrend, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Агулам у Беларусі цяпер 873 прызнаных палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі