Праваабарончы цэнтр "Вясна" прызнаны ў Беларусі "экстрэмісцкім фарміраваннем"

Кіраўнік і некалькі актывістаў "Вясны" знаходзяцца ў зняволенні / ПЦ "Вясна"

Кіраўнік і некалькі актывістаў "Вясны" знаходзяцца ў зняволенні / ПЦ "Вясна"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і яго філіялы прызнаныя ў Беларусі "экстрэмісцкім фарміраваннем". Пра гэта паведамляе рэсурс, блізкі да беларускіх сілавікоў. Ён таксама дадае, што гаворка ідзе пра больш чым 30 рэсурсаў праваабаронцаў.

Падставай для прыняцця такога рашэння стала дзейнасць "Вясны" "па падрыхтоўцы да здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб". Летась, нагадаем, кіраўнік "Вясны", палітвязень Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Яго як кіраўніка праваабарончай арганізацыі ўзнагародзілі за "выбітныя намаганні для дакументавання ваенных злачынстваў, парушэнняў правоў чалавека і злоўжывання ўладай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі