Праваабаронцаў "Вясны" цяпер вінавацяць у кантрабандзе і фінансаванні пратэстаў

Алесь Бяляцкі / Еўрарадыё
Алесь Бяляцкі / Еўрарадыё

Праваабаронцам "Вясны" памянялі абвінавачанне на больш жорсткае. Раней Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча вінавацілі ў нявыплаце падаткаў (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса). Цяпер гэтая справа спыненая, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна"

Аднак ім выставілі новыя абвінавачванні — у кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Паведамляецца, што ў новым абвінавачанні фігуруе тая самая сума грошай, што ў і папярэднім — за нявыплату падаткаў. Цяпер тром палітзняволеным "вясноўцам" пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. Яны застаюцца пад вартай.

Ператрусы ў Бяляцкага, Стэфановіча, Лабковіча ды іншых "вясноўцаў" адбыліся 14 ліпеня 2021 года. За кратамі яны знаходзяцца ўжо больш за год. 

Праваабаронцаў "Вясны" цяпер вінавацяць у кантрабандзе і фінансаванні пратэстаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі