Праваабаронцаў аштрафавалі за фота з украінскім сцягам

Фатаграфаванне з беларускім і украінскім сцягамі гродзенская міліцыя прыраўняла да несанкцыяванай масавай акцыі, паведамляе Радыё "Свабода".





Гродзенскія праваабаронцы 25 сакавіка сфатаграфаваліся са сцяжкамі ў некалькіх гістарычных мясцінах горада. Фотаздымкі яны выклалі ў інтэрнэт. Такім чынам мужчыны ўшанавалі Дзень Волі і выказалі салідарнасць з украінскім народам.





Іх затрымалі і на кожнага склалі пратаколы за несанкцыяваную акцыю. Суды прайшлі 3 красавіка.





Фота — spring96.org