Праваабаронца падаў у суд на “Советскую Белоруссию"

Праваабаронца Алег Волчак падаў пазоў аб абароне гонару і годнасці ў дачыненні да газеты "СБ — Беларусь сегодня" ў суд Савецкага раёна Мінска.
Ён патрабуе абвяржэння інфармацыі, прыведзенай у артыкуле пад назвай
"Много у нас диковин, каждый чудак — Бетховен" у нумары "СБ" за 6
сакавіка 2009 года.

Артыкул напісаны ў форме фельетона і распавядае пра
беларускіх праваабаронцаў. Апрача Волчака ў ім фігуруе праваабаронца з
Салігорска Яна Палякова, якая скончыла жыццё самагубствам у ноч на 7
сакавіка.

Волчак патрабуе абвяржэння звестак і спагнання з рэдакцыі
газеты грашовай кампенсацыі — 70 мільёнаў рублёў.

БелаПАН