Пратэстанцкія пастары Беларусі прад’явілі Лукашэнку ультыматум

Пастары больш чым сарака беларускіх цэркваў, што ўваходзяць у Аб'яднанне абшчын хрысціянаў поўнага Евангелля, звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі.
У лісце яны выказалі занепакоенасць у сувязі з узмацненнем ціску на пратэстанцкія цэрквы. Асаблівая ўвага ў лісце была нададзена супрацьстаянню сталічных уладаў і мінскай царквы "Новае Жыццё". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў юрыст царквы “Новае жыццё” Сяргей Луканін.

“У гэтым лісце гаворыцца, што, калі ўлады і надалей будуць аказваць ціск на біскупа нашага аб’яднання Вячаслава Ганчарэнку, то ўсе цэрквы нашага аб’яднання пакідаюць за сабой права прымаць удзел у акцыях грамадзянскага непадпарадкавання па ўсёй Беларусі”.

Сяргей Луканін адзначыў, што цяпер евангельскія хрысціяне гатовыя перайсці ад малітваў да нейкіх адкрытых дзеянняў, нават да палітычных выступаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі