Пратэстанцкага пастара Антонія Бокуна асудзілі на трое сутак

Пратэстанцкі пастар царквы "Іаан Прадцеча" Аб'яднанай царквы хрысціян веры евангельскай у Беларусі Антоній Бокун быў асуджаны на трое сутак адміністрацыйнага арышту. На волю ён выйдзе ў сераду. Такое рашэнне прыняў у панядзелак суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміла праваабаронца Марыя Савушкіна. Пастара затрымалі ў нядзелю раніцай падчас набажэнства прама ў храме.

Яго абвінавацілі ў правядзенні несанкцынаванага набажэнства. Да суда Бокун прабыў у следчым ізалятары. Туды яму выклікалі хуткую дапамогу, паколкі ў пастара гіпертанія 3-й ступені рызыкі. Перадаваць лекі міліцыянты адмаўляліся. Нагадаем, 28 траўня Антонія Бокуна аштрафавалі на 620 тысяч рублёў па аналагічнай справе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі