Вы тут

Пратасевіч на брыфінгу ў Мінску пераконваў, што яго ніхто не біў

Удзельнікі брыфінгу, злева — Раман Пратасевіч

14 чэрвеня Раман Пратасевіч на брыфінгу ў Мінску пераконваў, што яго ніхто не біў. Сляды на руках ён патлумачыў тым, што ў сілавікоў, якія яго затрымлівалі, не было... кайданкаў. Таму яны выкарысталі сцяжкі.

У брыфінгу ўдзельнічалі прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, дырэктар Дэпартамента па авіяцым Мінтранспарту і камунікацый Арцём Сікорскі, камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА генерал-маёр Ігар Голуб, начальнік першага галоўнага ўпраўлення Дзяржпамежкамітэта палкоўнік Андрэй Філатаў.

"Мы даведаліся пра жаданне Рамана пастасавацца са СМІ", — сказаў Глаз. Ад пачатку прысутнасць на брыфінгу Пратасевіча не анансавалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.