Пратаколы на Сіўчыка суддзя адправіла на дапрацоўку

Пратаколы на Сіўчыка суддзя адправіла на дапрацоўку

Суд над затрыманым Вячаславам Сіўчыкам адбыўся ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска 19 красавіка. Як паведамлялася раней, актывіста затрымалі ўначы, моцна збілі і сарвалі верхнюю вопратку.

Суд мусіў пачацца а 11-й гадзіне, але Сіўчыка прывезіл з паструнку толькі пасля 15-й. У каментары Радыё "Свабода" ён паведаміў, што знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС, дзе было вельмі холадна і цягам 10 гадзін не давалі ежы.

Суддзя Наталля Вайцяховіч адмовіла ў хадайніцтве Сіўчыка, каб працэс ішоў па-беларуску. Абарона хадайнічала, каб пратаколы на Сіўчыка былі накіраваныя на дапрацоўку. Па словах адваката, пратаколы аб хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі былі складзеныя раней, чым адбылося само затрыманне актывіста. Аднак суддзя адхіліла хадайніцтва.

Пасля таго, як суддзя зачытала пратаколы, Сіўчык назваў іх хлуслівымі і сваёй віны не прызнаў. На судзе выступілі таксама два сведкі — участковыя міліцыянты Давыдаў і Корсак.

Пасля перапынку суддзя зачытала рашэнне: пратаколы аб правапарушэнні вернутыя ў РУУС на дапрацоўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі