Прарэктар беларускай ВНУ памёр пасля аўтааварыі ў Расіі

Яму было 50 гадоў. Дата і месца паніхіды і пахавання пакуль невядомыя.



Як інфармуе БелаПАН, аварыя адбылася ў Трубчэўску Бранскай вобласці 26 красавіка. Аўтамабіль "Аўдзі-А6", у якім ехаў пасажырам Сяргей Ханеня, сутыкнуўся з аўтамабілем "КамАЗ". Прарэктар атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе праз 11 дзён памёр.



Другі пасажыр, таксама па прозвішчы Ханеня, атрымаў траўмы і знаходзіцца на амбулаторным лячэнні. Яму 25 гадоў.


Кіроўцы "Аўдзі-А6" і "КамАЗа" не пацярпелі.



Фота — gsu.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі