Прарасійскія баевікі стралялі па Еўрамайдане ў Харкаве (фота)

Пра гэта паведамляе Украінская праўда. “Еўрамайданаўцы” трымалі нацыянальныя сцягі, плакаты “Не сепаратызму”, “Ганьба здраднікам”. Такія ж лозунгі гучалі з трыбуны. Усяго, са слоў карэспандэнта “Аб'ектыў навін”, сабраліся да тысячы чалавек. Пасля заканчэння веча частка “еўрамайданаўцаў” накіравалася на плошчу Свабоды. У гэты час прарасійскія актывісты ішлі па Міраносіцкай.





Уздоўж вуліцы Сумскай ад помніка да опернага тэатра стаяла ачапленне праваахоўнікаў і актывістаў. Удзельнікі іншага мітынгу з прарасійскімі настроямі праходзілі з плошчы Свабоды. Калі актывісты Майдана разыходзіліся, некалькі сотняў маладых людзей з розных бакоў напалі на ўдзельнікаў акцыі.



Са слоў відавочцаў, кардон міліцыі з аднаго боку не дазволіў баевікам наблізіцца да мітынгоўцаў, але ім удалося напасці з боку парку Шаўчэнкі.





Відавочцы таксама сцвярджаюць, што людзей, якія паспрабавалі схавацца ў метро, дагналі і збілі. Пацярпелі мінімум 3 чалавекі. Разам з тым, жанчыны з георгіеўскімі стужачкамі спрабавалі дабіваць збітых з крыкамі “гэта нелюдзі”. Было нават чуваць стрэлы. Некаторыя людзі сур’ёзна траўмаваныя.