Пракурор запатрабаваў для Вячаслава Касінерава 2 гады “хатняй хіміі”

Пракурор запатрабаваў для Вячаслава Касінерава 2 гады “хатняй хіміі”

Пракурор запатрабаваў для Вячаслава Касінерава 2 гады “хатняй хіміі” (абмежавання волі без накіравання ў месцы зняволення). Актывіста вінавацяць у хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК). 12 сакавіка ён накінуў вяроўку з пятлёй на помнік царскаму гарадавому недалёка ад будынка МУС у Мінску і быў затрыманы.

Працэс над Касінеравым 27 красавіка праходзіць у судзе Маскоўскага раёна сталіцы. Як інфармуе Радыё Свабода, прадстаўнік абвінавачання Яўген Серакоў лічыць, што віна Вячаслава Касінерава цалкам даказана сведкамі, відэазапісамі і рэчавымі доказамі. Ён адзначыў, што ўчынку Касінерава ўлісцівы “выключны цынізм”, а хуліганства накіраванае “на знявагу грамадства і яго каштоўнасцяў”, яно “груба парушае грамадскі парадак”. Довады актывіста, што царскія гарадавыя былі катамі беларускага народа, пракурор назваў “адгаворкай”.

Адвакат Антон Гашынскі заклікаў апраўдаць Вячаслава Касінерава, а яго справу закрыць. Ён падкрэсліў, што ў дзеяннях актывіста не было ніякага гвалту, яны не нанеслі ніякай шкоды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі