Пракуратура ЗША вінаваціць беларускіх чыноўнікаў у авіяпірацтве

Пракуратура ЗША вінаваціць беларускіх чыноўнікаў у авіяпірацтве

Пракуратура Паўднёвай акругі Нью-Ёрка абвінаваціла чатырох грамадзянаў Беларусі ў авіяцыйным пірацтве. Гэта кіраўнік "Белаэранавігацыі" Леанід Чуро і яго намеснік Алег Казючыц, а таксама два супрацоўнікі КДБ. Аднаго з іх завуць Алег Анатолевіч, асоба другога не высветленая.

20 студзеня акт абвінавачання быў пададзены ў Федэральны акружны суд. Там сцвярджаецца, што пагроза мініравання борта Афіны — Вільня была фэйкам, арганізаваным беларускімі чыноўнікамі з мэтай захопу Рамана Пратасевіча.

Абвінавачанне падтрымліваюць прадстаўнікі Мінюста ЗША, ФБР і паліцыі Нью-Ёрка. На 22 старонках выкладзеныя абставіны, пры якіх борт Ryanair сеў у Мінску. Пацверджана, што інтарэс да Пратасевіча сілавікі выказалі яшчэ да пашпартнага кантролю.

Самалёт Ryanair быў пасаджаны ў Мінску ў траўні 2021 года. З яго борта беларускія спецслужбы знялі блогера і журналіста Рамана Пратасевіча, а таксама яго дзяўчыну Сафію Сапега

Днямі ICAO разаслала тэхнічную справаздачу свайго расследавання інцыдэнта. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі