Вы тут

Нестыкоўкі беларускай версіі, якія выкрыла "тэхнічная" справаздача ICAO

Самалёт Ryanair / Reuters

Нават у "тэхнічнай" справаздачы ICAO па пасадцы Ryanair ёсць цікавыя дадзеныя, якія сведчаць пра несастыкоўкі афіцыйнай версіі Мінску. Справаздачу вывучыла "Новая газета".

Так, беларускі дыспетчар паведаміў экіпажу, што ліст "салдатаў ХАМАС" быў накіраваны некалькім аэрапортам. Але адкуль ён гэта ведаў, незразумела.

Акрамя таго, Беларусь аддала ў ICAO толькі скрыншот ліста "салдатаў ХАМАС", таму атрымаць метаданыя немагчыма. 

І — вішанька на торце: ліст з пагрозай паступіў у аэрапорт Мінска ў 12:56:45 (у гэты час самалёт ужо рыхтаваўся да пасадкі), але Беларусь прадставіла ICAO скрыншот з іншым часам — 12:25.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) разаслала краінам-удзельніцам справаздачу па пасадцы ў Беларусі пасажырскага самалёта Ryanair у траўні 2021-га. З яго борта знялі блогера Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыну Сафію Сапега. Прымусовая пасадка самалёта стала нагодай для чарговага санкцый, якія ЕС прыняў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Сярод іншага, ЕС забараніў сваім самалётам наведваць паветраную прастору Беларусі і "забаніў" сваё неба для беларускіх авіякампаній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.