Вы тут

ICAO разаслала справаздачу па пасадцы ў Беларусі самалёта Ryanair

Самалёт Ryanair у мінскім аэрапорце ў траўні 2021-га / delfi.lt​

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) разаслала краінам-удзельніцам справаздачу па пасадцы ў Беларусі ў траўні 2021-га пасажырскага самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. У вольным доступе яе няма. Над справаздачай працавалі эксперты арганізацыі ў галіне авіяцыйнай бяспекі, эксплуатацыі паветраных суднаў, аэранавігацыі, міжнароднага паветранага права.

Нараду, на якой будуць разгледжаны вынікі расследавання, прызначылі на 31 студзеня. Яе ўдзельнікі вырашаць, якімі будуць наступныя дзеянні. Таксама на гэтай нарадзе разгледзяць запыт Беларусі пра "незаконныя абмежаванні і санкцыі", уведзеныя пасля інцыдэнту з рэйсам Ryainair.

23 траўня мінулага года пасля пасадкі ў мінскім аэрапорце самалёта, які ляцеў з Афінаў у Вільню, беларускія сілавікі затрымалі журналіста Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцу Сафію Сапега. Яны дагэтуль пад вартай, Сапега ўжо чакае суда. Сітуацыя з самалётам Ryanair стала падставай для увядзення санкцый супраць афіцыйнага Мінска. ЕС даволі аператыўна забараніў сваім авіякампаніям выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі і ўвёў забарону на палёты беларускіх авіякампаній. Такое ж рашэнне прыняла і Украіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.