Пракуратура знайшла "экстрэмісцкія" кнігі на Kufar, OZON і Bestbooks

Пракуратура знайшла "экстрэмісцкія" кнігі на Kufar, OZON і Bestbooks

Пракуратура Савецкага раёна Мінска выявіла, што на электроннай пляцоўцы kufar.bу, а таксама ў інтэрнэт-крамах OZON і Bestbooks.bу прадаваліся кнігі, уключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Як гаворыцца на сайце ведамства, па выніках выканання акта нагляду ўсе парушэнні былі выпраўленыя.

За распаўсюд "экстрэмісцкіх" кніг пракуратура пачала адміністрацыйную справу.

Магчыма, гаворка ідзе пра кнігу Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Еўропы", якую ў Беларусі нядаўна прызналі экстрэмісцкай. Яна яшчэ нядаўна была ў продажы ў інтэрнэт-крамах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі