Пракуратура: У беларускім войску дэзерцірства зведзенае да мінімуму

Пракуратура: У беларускім войску дэзерцірства зведзенае да мінімуму

У беларускім войску зведзеныя да мінімуму злачынствы, звязаныя з дэзерцірствам і самавольным пакіданнем часткі. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшы пракурор аддзелу па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Мінскай вобласці Аляксей Асіпчук.

Аднак пры гэтым пракуратура па-ранейшаму разглядае гэтыя злачынствы як найбольш небяспечныя і па іх няма тэрміну даўніны. Дэзерцір будзе асуджаны незалежна ад свайго ўзросту і ад таго, колькі гадоў ён ухіляўся ад службы. Паводле Аляксея Асіпчука, жорсткасць пакарання таксама вызначаецца паводле працягласці адлучкі: чым болей працягвалася дэзерцірства, тым больш суворае рашэнне прыме суд. Дэзерцірства ў мірны час караецца пазбаўленнем волі ад 2 да 7 год, а ў ваенны час або ў ваеннай абстаноўцы — ад 8 да 15 гадоў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі